Ад «Сябрыны» весялей

Реклама:

Вiцебск — адзiн са старажытнейшых гарадоў Беларусi. Яго жыхары ганарацца сваей гiсторыяй, перадаюць з пакалення ў пакаленне лепшыя традыцыi. Адна з ix — святкаваннi ў гонар горада. У даўнiя часы, больш 400 гадоу таму, калi Вiцебск набыў свой герб i была пабудавана ратуша — сiмвал свабоднага горада, сталi ладзщца вясёлыя i мнагалюдныя „Святкаваннi гарадскога друку". А цяпер Вщебск гучна адзначыў свой дзень нараджэння у лiпенi — у час Мiжнароднага фестывалю мастацтваў.

У Вiцебску дзейнiчае гурт «Сябрына». Але спачатку гэта быў толькi дуэт: сяброўкi з Вiцебскага завода „Мегом" Вялянцiна Белезякова i Людмiла Бесава стварылi яго, выступаючы перад Cвaiмi рабочымi. Ды, не задумваючыся, назвалiся «Сябрынай». Цяпер гэта ўжо ансамбль народнай песнi, у якiм выступаюць людзi розных прафесiй. У сённяшнiм кшталце ансамбль быў створаны у 1999 г. на вытворчым аб`яднанш «Маналiт». Зараз калектыў працягвае творчую дзейнасць на базе Цэнтра народных рамёстваў i мастацтваў «Задзвiнне» горада Вiцебска.

У склад ансамбля уваходзяць прадстаўнiкi шэрагу прадпрыемстваў i ўстаноў горада — усяго 15 выканаўцаў, якiя звязалi свае жыццё з народнай песняй. Рэпертуар калектыву заснаваны на яршх мелодыях. У праграме яго выступленняў — народныя песнi i напiсаныя ў народным стылi творы сучасных кампазiтарау. Зараз рэпертуар налiчвае некалькi дзесяткаў твораў, большасць якiх суправаджаецца харэаграфiчнымi малюнкамi з выкарыстаннем народных ударных iнструментаў. Ансамбль «Сябрына» выступае ў час культурна-масавых мерапрыемстваў у горадзе i вобласцi.

Калектыў паказвау свае майстэрства на гарадскiх i раённых сельска-гаспадарчых кiрмашах, падчас святкавання Дзён Вiцебска. Прымаў удзел у Рэспублiканскiм фестывалi «Дажынкi-2002» у Полацку, у фестывалi «Грай, гармонiк« у 2004 г. Ансамбль — пастаянны ўдзельнiк свята нацыянальнаи творчасцi i фальклору «Горад майстроў» у межах Мiжнароднага фестывалю мастацтвау «Славянскi базар». У Вiцебску калектыу шматразова ўзнагароджваўся аддзелам культуры Вiцебскага гарвыканкама и Вiцебскiм абласным метадычным центрам народнай творчасцi. Калектыу знаходзiцца ў пастаянным пошуку новых талентаў.

Мастацкiм кiраўнiком ансамбля «Сябрына» з`яўляецца Валянцiна Белезякова. Нарадзiлася яна ў 1949 г. Закончыла сярэднюю спецыяльную адукацыю. Ансамблем кipye з часу яго стварэння ў 1999 г. За час кiравання ансамблем паказала сябе адказным, прынцыповым, працавiтым работнiкам. Карыстаецца аўтарытэтам сярод удзельнiкаў калектыву. Iмкнецца стварыць спрыяльныя творчыя умовы для поўнага самараскрыцця ўдзельнiкаў ансамбля. Працуе над павышэннем сцэнiчнай культуры. Ва ўciм гэтым дапамагае ей музычны кipaўнiк ансамбля А.Максiмаў.

Валянцiна Рыгораўна складае канцэртныя праграмы i ажыццяўляе iх рэжысуру. Займаецца падборам рэпертуару. Валодае прыродным дарам спявачкi ды выступае ў якасцi салiсткi. Узнагароджвалася шматлiкiмi граматамi i дыпломами ўстаноў культуры рэспубiканскага, абласнога i гарадскога ўзроўняў.

Ансамбль «Сябрына» карыстаецца поспехам не толькi ў Беларусi, але i ў нас, на Беласточчыне. Ад народных песень у iх выкананнi гледачам становiцца цяплей i святлей. Мiлагучнай «Сябрыне» выказваю вялiкае дзякуй за вакальнае майстэрства. Часцей радуйце насельнiцтва Беласточчыны, выступаючы на нашых пляцоўках разам з нашыми калектывамi!

 Вiктар БУРА. «НIВА». Тыднёвiк Беларусаў у Польшчы «НIВА». Сябрына у Полацку, у фестывалi

Мастацкiм кiраўнiком ансамбля «

Валянц


Рейтинг@Mail.ru Друзья нашего сайта: Новая мебель Агнишоу - файршоу в Витебск О Белорусских дронах и беспило