Добрая песня ад «Сябрыны»

Реклама:

Добры вецар, госцi,
Просiм вас мiлосцi!..
Рады сустракацi,
Шчасця вам жадацi!

Словы гэтай шчырай на пацуццi "Прывiтальнай" у святоцныя днi зноу прагучать на падвор`i культурна-гiстарычнага комплекса "Залатое кальцо горада Вiцебска "Дзвiна". Па традыцыi гасцей, якiя абавязкова пабываюць у гэтым жывапiсным кутку горада, дзе звычайна ладзiцца "Горад майстроу" выйдзе сустракаць народны ансамбль народнай песнi "Сябрына". I пальюцца над ракой галасы, мiлагуцнасть якiх ужо доугiя гады кранае сэрца кожнага, хто шчыра любiць родны край i яго песнi.

Сёння у рэпертуары гэтага вядомага калектыву больш за трыццать беларусскiх i рускiх народных творау, сабраных мастацкiм кiраунiком ансамбля Валянцiнай Белезяковай, а таксама песнi, напiсанныя сучаснымi кампазiтарамi у народным стылi.

   - З маленства i назаужны уваходзять у наша жыццё песнi, якiе спявалi бабулi i матулi, цi казкi i байкi, што расказвалi дзядулi. Праходзiць час, i ужо дарослымi мы пачынаем разумець iх мудрасць i асаблiвую паэтычнасць, - расказвае Валянцiна Рыгорауна. - У нашым калектыве спяваюць людзi розных пафесiй i узростау, але ж усiх аб`ядноувае адзiнае успрыманне народнай песнi як светлага i чыстага струменчыка, якi радуе душу. I вось гэтай радасцю «Сябрына» iмкнецца шчыра дзялiцца.

Цiкава, што нават шiрока вядомые песнi у выкананнi «Сябрыны» гучать арыгiнальна, маюць сваю непауторную гукавую фарбу. Кожны удзельнiк народнага ансамбля уносiць сваё разуменне у мастацкi вобраз твора, але ж ёсць у тым i заслуга музыкальнага работнiка i акампанiятара, выкладчыка музычнай школы №1 Аляксандра Максiмава, якi плённа працуе з «Сябрынай». А яркасцi кожнай падрыхтаванай ансамлем праграме дабауляе i тое, што большасць песенных творау суправаждаецца харэаграфiчнымi замалёукамi, гучаннем народных ударных iнструментау.

Уявiць сёння культурнае жыццё Вiтцебска без «Сябрыны» проста немагчыма. Народны ансамбль вядзе актыуную творчую i канцэртную дзеейнасць, удзельнiчау у буйных культурна-масавых акцыях, такiх як "Мы - беларусы", "Спяваем гiмн разам", у святочных шэсцях на Дзень Перамогi, Дзень Незалежнасцi Республiкi Беларусь, у гарадскiм свяце "Вясельны Вiцебск", у конкурсе фальклорных калектывау i вiдэафiльмау пра традiцыйные вясельные абрады у сучаснай вясельнай традыцыi Вiцебшчыны "Вялiкая Вясельнiца". Дарэчы, у гэтым конкурсе 2010 года "Сябрына" атрымала дыплом лаурэата. А абрад "Сватауство на Вiцебшчыне" i цяпер карыстаецца вялiкай папулярнасцю сярод моладзi. Сватауство на сучасны лад, але з традыцыйнымi фальклорнымi замалёукамi можна убачыць у цэнтры "Дзвiна".

У творчай бiяграфii ансамбля нямала славутых старонак. Неаднойчы ён паспяхова выступау за межамi рэспублiкi - на святах i фестывалях у Польшчы, Латвii. Асаблiва цёпла заусёды "Сябрыну" сустракала беларусская дыяспара у гэтых краiнах.

Але ж i дома для многiх аматарау народнай творчасцi "Сябрына" - лепшая сяброука. У днi, калi вiцебск адзначае дзень нараджэння, ансамбль - у горадзе, у "Дзвiне", i зноу парадуе усiх добрай песняй.

Наталiя КРУПiЦА. Газета "Вячэрнiй Вiцебск" №25 от 23.06.2011г.


Рейтинг@Mail.ru Друзья нашего сайта: Онлайн-справочник г.Брянска Сообщество волонтёров по поиск Мне бы...