Звіняць цымбалы і гармонік

Реклама:

У дзевятнаццаты раз адзіны ў Беларусі фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» сабраў у Паставах дзесяткі самабытных калектываў і сотні арыгінальных выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Венесуэлы. На працягу трох дзён яны далучалі гараджан і шматлікіх гасцей свята да традыцый народнай музыкі.

У дзень адкрыцця фестывалю, падчас музычна-тэатралізаванага прадстаўлення «Пастаўскі баль», наведвальнікі свята пазнаёміліся з творчасцю народных музыкаў — як знакамітых, так і малавядомых. У фестывалі ўдзельнічалі шматлікія афіцыйныя дэлегацыі, у складзе якіх былі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Ларыса Аленская, першы сакратар Пасольства Баліварыйскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Херарда Эстрада Марцінас і многія іншыя.

— Міжнародны фестываль з’яўляецца той пляцоўкай, якая аб’ядноў-вае не толькі творчыя калектывы, але і народы, дазваляе развіваць палітычныя і эканамічныя сувязі паміж краінамі. Няма сумнення, што так будзе і ў далейшым, — адзначыла Ларыса Аленская.

На фестывальнай сцэне выступілі вядучыя прафесійныя калектывы краіны — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча і Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча. Іх удзельнікі ва ўсёй паўнаце прадставілі сучаснае музычнае мастацтва. Закончылася праграма першага дня святочным феерверкам.

У рамках фестывалю прайшлі міжнародны інвестыцыйны форум, агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці, прысвечаны Году кнігі «Кніжны фэст» з удзелам навучальных устаноў раёна. Аматараў народнай музыкі сабраў традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах «Хто каго?», а аматараў даўніны — тэатралізаванае прадстаўленне «Музыка беларускіх палацаў і сядзіб».  Канцэрт класічнай музыкі адбыўся ў касцёле.

Асаблівым стаў фестываль для Пастаўскай школы мастацтваў, якой прысвоілі імя Антонія Тызенгаўза, колішняга ўладара Пастаў, вялікага аматара прыгожага мастацтва, які меў уласную музычную школу. Перад ёй устанавілі дзве каменна-металічныя скульптуры — сімвалы музыкі і творчасці. Гэта вынік творчай працы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам вядомага беларускага скульптара дацэнта Аляксандра Фінскага.

На цэнтральнай плошчы горада працаваў «Горад майстроў», галоўнымі «жыхарамі» якога сталі народныя ўмельцы Віцебшчыны. Шырока былі прадстаўлены вырабы пастаўскіх творцаў. Супрацоўнікі мясцовага Дома рамёстваў «Стары млын» і народныя ўмельцы з клуба «Майстры» ў падарунак удзельнікам і ганаровым гасцям свята падрыхтавалі амаль 300 сувеніраў — пано з саломкі, вымпелы з выявамі герба Пастаў, керамічныя медалі, лялькі з саломкі і тканіны, вырабы з аргшкла…

Пазнаёміцца з арыгінальнай творчасцю майстроў яны маглі і ў  Доме рамёстваў, дзе былі прадстаўлены  найцікавейшыя работы апошніх двух гадоў. Тут таксама працавала выстава літоўскіх фотамастакоў, адкрыта экспазіцыя выцінанак дырэктара ўстановы Таццяны Петух і члена Саюза майстроў Беларусі мінчанкі Алены Шаліма.

Упершыню ў Паставах выступіў ансамбль званароў пад кіраўніцтвам Багдана Бярозкіна. Сумесна з аркестрам імя І. Жыновіча гледачам быў прадстаўлены канцэрт «Званы над Мядзелкай». Таксама ў першы раз пазнаёміў пастаўчан са сваёй творчасцю Літоўскі дзяржаўны ансамбль песні, музыкі і танца  Lietuva.  «Дэсертам» стала маладзёжна-танцавальная праграма з удзелам папулярнай беларускай групы «Дразды».

Фестываль выйшаў за межы горада: яго ўдзельнікі выступілі ў шмат-лікіх населеных пунктах раёна. А завяршылася свята ў гарадскім парку гала-канцэртам, якому папярэднічала тэатралізаванае шэсце па вуліцах горада.

Журы фестывалю на чале з народным артыстам Беларусі прафесарам Міхаілам Казінцом годна ацаніла творчасць усіх яго ўдзельнікаў. Дыпломамі «Лаўрэат І ступені» ўзнагароджаны народныя ансамблі «Сябрына»Званы над Мядзелкай

Фестываль выйшаў за межы горада: яго ўдзельнікі выступілі ў шмат-лікіх населеных пунктах раёна. А завяршылася свята ў гарадскім парку гала-канцэртам, якому папярэднічала тэатралізаванае шэсце па вуліцах горада.

Журы фестывалю на чале з народным артыстам Беларусі прафесарам Міхаілам Казінцом годна ацаніла творчасць усіх яго ўдзельнікаў. Дыпломамі «« і «Спадчына» Тэльманаўскага сельскага Дома культуры (Брэсцкі раён); «Аўкштайцыя» (г. Швянчоніс, Літва); «Мальвы» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Абалоньскага раёна (г. Кіеў, Украіна)


Рейтинг@Mail.ru Друзья нашего сайта: Сборник полезных советов и мал Бизнес-справочник Витебска Скидки в Витебске